27 кастрычніка студэнты 1 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства", 4 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства", 3 і 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якія вывучаюць турэцкую мову, наведалі мерапрыемства, арганізаванае Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. На ім у выкананні студэнткі 4 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Ксеніі Смірновай прагучаў верш «Атацюрк і Рэспубліка».
28 кастрычніка на кафедрах усходазнаўства, усходніх моў факультэта міжнародных адносін адбыўся круглы стол, прысвечаны беларуска-турэцкім адносінам. З дакладам выступіў дацэнт кафедры ўсходніх моў Самет Азап. Выступленні таксама былі падрыхтаваны студэнтамі 1 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства", 4 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства", 3 і 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якія вывучаюць турэцкую мову. У якасці гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі выкладчыкі кафедры ўсходазнаўства і ўсходніх моў, а таксама студэнты іншых моўных груп. У канцы кожны змог паспрабаваць сапраўдную турэцкую пахлаву.
17 лістапада студэнты 1 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства" разам з выкладчыкам кафедры ўсходніх моў, дацэнтам Саметам Азапам наведалі канцэрт турэцкага калектыву "Нова Трыо", дзе ў выкананні музыкантаў прагучалі творы турэцкіх кампазітараў і нацыянальныя турэцкія мелодыі.
Цішкевіч А. М., выкладчык кафедры ўсходніх моў
{gallery}2023/2023_11_28{/gallery}