2-3 снежня 2023 г. на базе БНТУ адбыўся VIII Міжнародны конкурс навукова-тэхнічнага перакладу "Адзін пояс – адзін шлях" для перакладчыкаў у пары моў "кітайская – руская". Яго арганізатарамі былі Інстытут Канфуцыя БНТУ і непасрэдна БНТУ, навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік", Індустрыяльны парк "Вялікі камень". Падтрымку аказалі Пасольства КНР у Беларусі, ЗАТ "Чайн Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр", China CAMC Engineering Co, Паўночна-Усходні ўніверсітэт, транспартна-лагістычная кампанія JENTY, Выдавецтва "Усходняя культура" (МІК "Шанц"). Арыгінальная ідэя правядзення конкурсу належыць дыпламату, усходазнаўцу-міжнародніку, перакладчыку-сінхраністу кітайскай мовы, выпускніцы ФМА БДУ Анастасіі Алегаўне Сямашка.
Прадстаўнікі ФМА БДУ прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Так, у катэгорыі «Студэнты» выступілі студэнткі 3 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Шатрова Яна і Канапацкая Маргарыта, у катэгорыі «Прафесіяналы» – аспірантка кафедры ўсходазнаўства Чжан Сынін. Старшы выкладчык кафедры ўсходніх моў Ксенія Ігараўна Лешчанка была запрошана ў якасці члена журы першага этапа конкурсу.
Усе выступоўцы прадэманстравалі высокі ўзровень валодання кітайскай і рускай мовамі. Па выніках конкурсу, фінал якога праходзіў у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", аспірантка кафедры ўсходазнаўства Чжан Сынін стала абсалютным пераможцам, атрымаўшы 1-е месца ў катэгорыі "Прафесіяналы".
Выказваем падзяку арганізатарам мерапрыемства, віншуем усіх удзельнікаў і жадаем далейшых поспехаў у навучальнай і прафесійнай дзейнасці!
{gallery}2023/2023_12_02{/gallery}