Select your language

14 снежня ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь адбыўся фінал Конкурса навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па эканамічнай тэматыцы.

Па выніках фіналу Конкурса студэнт ФМА Уладзіслаў Грэчка (навуковы кіраўнік к.э.н., дацэнт Галіна Генадзьеўна Галавенчык) заняў 3 месца ў намінацыі "Конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў". У фінале ім былі прадстаўлены вынікі даследавання на тэму "Аналіз канцэпцый ЦВЦБ дзяржаў ЕАЭС. Перспектывы выкарыстання ў трансгранічных разліках".

Конкурс на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы праводзіцца з 2014 г. Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца павышэнне цікавасці моладзі да навукова-даследчай дзейнасці па фінансавых дысцыплінах і папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў і эканомікі.

Дэканат і кафедра міжнародных эканамічных адносін віншуюць Уладзіслава і яго навуковага кіраўніка і жадаюць далейшых поспехаў у навуковых даследаваннях! 

{gallery}2023/2023_12_14{/gallery}