4 снежня студэнты 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Натуркача М. В. і Жукавец А. С. правялі конкурс прэзентацый па актуальных пытаннях міжнароднай лагістыкі і гандлю "Freight forwarding and logistics worldwide". Вывучыўшы стан спраў у Беларусі, выпускнікі таксама падрыхтавалі аналітычныя матэрыялы і прадставілі праекты, асвятліўшы асаблівасці развіцця міжнародных перавозак па краінах і рэгіёнах.
Раскрываючы цікавасць да міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках БРІКС, Ульяна Балабан прадставіла тэму "Trade and logistics in India”, Вераніка Паўлоўская расказала аб тэндэнцыях у грузаперавозках у Расійскай Федэрацыі, Іван Шпілеўскі прадставіў асаблівасці транспарціроўкі ў Японіі і Усходне-Азіяцкім рэгіёне. У кантэксце тэмы міжнароднага супрацоўніцтва важнымі і цікавымі былі даклады Кунцэвіч Ксеніі аб становішчы спраў у галіне ў ЕЎРАЗЭС, прэзентацыя Лізаветы Сасункевіч на тэму лагістыкі ў АСЕАН. Актуальная інфармацыя, прадстаўленая ў прэзентацыях, датычылася аб'ёмаў перавозак, спецыфікі ўзаемадзеяння, удакладнялася структура гандлю, аб'ёмы перавозак у вартасным і колькасным выражэнні, былі абазначаны дзеючыя кампаніі.
Аналітычная праца над праектамі дала магчымасць палепшыць навыкі рэферавання інфармацыі, звязанай з прафесійнай дзейнасцю, а таксама паглыбіць веды ў прафесійнай сферы і ўдасканальваць камунікатыўныя навыкі прадстаўлення матэрыялу перад аўдыторыяй на англійскай мове.
Ульяна Балабан, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа»