30 лістапада 2023 г. адбылося паседжанне дыскусійнага клуба іспанскай мовы. Тэма мерапрыемства – "Праблема выкарыстання англіцызмаў у роднай і замежных мовах у рамках неспецыфічнай камунікацыі".
Удзельнікамі паседжання сталі студэнты 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", якія вывучаюць іспанскую мову як другую замежную. Слухачы жыва адгукнуліся на прапанаваную тэму, бо гэта праблема актуальна як для рускай, беларускай, так і для іспанскай моў. У абмеркаванні прынялі ўдзел усе студэнты, кожны падрыхтаваў паведамленне па тэме з яркімі прыкладамі, таксама ўдзельнікі ўспомнілі англіцызмы, якія выкарыстоўваюць на пастаяннай аснове ў рускай мове –- мове зносін, а таксама прапанавалі спіс англіцызмаў, якія часам незаўважна для сябе ("на аўтамаце" ), выкарыстоўваюць у іспанскай мове.
Паседжанне прайшло ў творчай абстаноўцы. Вынікам дыскусіі сталі наступныя высновы:
- распаўсюджванню і прымяненню запазычанняў спрыяе глабалізацыя, таму пазбегнуць іх ужывання ў мове вельмі складана;
- запазычанні ў неспецыфічнай камунікацыі толькі дублююць словы роднай мовы, не замяняючы іх і не закрываючы моўныя лакуны;
- прымяненне англіцызмаў – модная тэндэнцыя сярод моладзі;
- варта імкнуцца да захавання роднай мовы ў чыстай форме.
![]() |
![]() |

