Подождите, идет загрузка сайта ...

З 27 лістапада па 1 снежня 2023 года студэнты спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» ў суправаджэнні загадчыка кафедры міжнародных эканамічных адносін Юравай Н. В. і дацэнта Галавенчык Г. Г. прынялі ўдзел у IV Еўразійскай навуковай школе "Прастора сусветнай эканомікі: ідэі, стратэгіі, узаемадзеянне", арганізатарам якой выступіў Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў ім. П. Лумумбы сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

Удзельнікамі школы сталі больш за 100 студэнтаў-бакалаўраў і вядучых вучоных і практыкаў з 11 ВНУ 6 краін Еўразійскай прасторы. На працягу тыдня студэнты распрацоўвалі праекты па вываду нацыянальнага прадукта на замежны рынак у міжнацыянальных камандах.

Для ўдзельнікаў навуковай школы былі арганізаваны майстар-класы. Удзельнікі атрымалі практычныя веды і навыкі арганізацыі і вядзення знешнеэканамічнай дзейнасці ад вядучых спецыялістаў, прадстаўнікоў расійскіх і замежных кампаній, дзяржаўных органаў улады, міжнародных арганізацый.

У рамках праграмы навуковай школы студэнты наведалі Еўразійскую эканамічную камісію, дзе ў зале паседжанняў ЭК праслухалі лекцыю прадстаўніка ЕЭК і абмеркавалі актуальныя праблемы і перспектывы развіцця ЕАЭС.

Таксама студэнты прынялі ўдзел у мадэляванні ЕЭК, дзе прайгралі работу камісіі, выступіўшы ў ролі афіцыйных прадстаўнікоў краін-членаў ЕАЭС.

Запрашэнне студэнтаў на такія мерапрыемствы сведчыць аб высокім узроўні супрацоўніцтва БДУ і РУДН і важнасці адукацыйных кантактаў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках