Select your language

У Інстытуце філалогіі і журналістыкі Нацыянальнага даследчага Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Н.І. Лабачэўскага прайшоў міжнародны конкурс відэаролікаў на тэму "Веды – сіла" (Knowledge is power).

На суд журы было прадстаўлена 28 відэаролікаў. У выніку строгага адбору ў конкурсе ўдзельнічалі ролікі студэнтаў 9 ВНУ. Відэакліпы, падрыхтаваныя студэнтамі ФМА БДУ, занялі 3-е месца.

Віншуем нашу каманду, у якую ўвайшлі студэнты 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Анастасія Кузняцова, Лізавета Краскоўская, Марыя Коваль, Ксенія Паўлюкевіч, Уладзіслаў Барташэвіч.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў! 

{gallery}2023/2023_11_29{/gallery}