Select your language

23—25 лістапада 2023 г. на факультэце міжнародных адносін адбылося Мадэляванне Арганізацыі Аб'яднаных Нацый FIRMUN. Яно было прысвечана Канферэнцыі ААН па змене клімату, якая адкрылася 30 лістапада.

У адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел дэкан ФМА Алена Анатольеўна Дастанка, в. а. Пастаяннага каардынатара ААН Эрал Ардуч. Студэнты ў рамках Савета Бяспекі і іншых структур ААН абмеркавалі наступныя пытанні: уплыў змянення клімату на міжнародную міграцыю; адмова ад выкапнёвага паліва; незаконная эксплуатацыя прыродных рэсурсаў і экалагічныя злачынствы ў ходзе ўзброеных канфліктаў; міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне прадухілення прымянення біялагічнай і хімічнай зброі і інш.

З больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце азнаёміцца ТУТ

{gallery}2023/2023_11_25{/gallery}