Select your language

23 лістапада 2023 г. кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці быў праведзены агляд-конкурс ведаў па польскай мове ў выглядзе краіназнаўчай віктарыны.

У ёй прынялі актыўны ўдзел усе студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», якія вывучаюць на ФМА польскую мову ў якасці другой замежнай мовы. У склад журы ўваходзілі студэнты 1 курса спецыяльнасці «Мытная справа» Сафія Красоўская і Аляксандр Балашэнка. Рэжысёрам мерапрыемства выступіла старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Таццяна Зігмундаўна Плашчынская.

Віктарына складалася з 8 заданняў рознага ўзроўню складанасці, якія каманды павінны былі выканаць за пэўны прамежак часу. Усе заданні былі цесна звязаны з многімі краіназнаўчымі аспектамі, пачынаючы ад гісторыі польскай мовы і заканчваючы біяграфіямі вядомых палякаў. Дадзеная віктарына стала для студэнтаў добрай праверкай ведаў і ўменняў, атрыманых падчас практычных заняткаў у 3 семестры. Мерапрыемства праходзіла ў добразычлівай абстаноўцы. Пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу студэнты падзяліся сваімі ўражаннямі ад заданняў, а таксама абмеркавалі, над чым ім трэба яшчэ папрацаваць, каб наступным разам дабіцца большых поспехаў. Трэба адзначыць работу капітанаў абедзвюх каманд Ульяны Кручак і Уладзіміра Козыра, дзякуючы якім удзельнікі іх каманд не толькі зладжана і актыўна вырашалі пастаўленыя задачы, але і змаглі праявіць сваю эрудыяванасць і здольнасць да творчасці.

Дзмітрый Ханько, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" 

{gallery}2023/2023_11_23_03{/gallery}