Select your language

20 лістапада 2023 г. адбылося пасяджэнне Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз", прысвечанае аналізу актуальных пытанняў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У ім прынялі ўдзел студэнты 2–3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", а таксама магістранты спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Удзельнікі прадставілі даклады, у якіх раскрылі розныя аспекты знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Аналіз рэалізацыі знешнепалітычнага курса дзяржавы на пачатку незалежнасці знайшоў адлюстраванне ў дакладзе П.А. Хмялеўскага (2 курс); станаўленне і развіццё палітыкі шматвектарнасці прасачыла Я.А. Нікіфарава (магістрант). Двухбаковым адносінам – беларуска-кітайскім і беларуска-іранскім – прысвечаны выступленні М.В. Раховіч (3 курс) і С.А. Рыбалка (3 курс) адпаведна. Праблематыка дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь асвятлялася А.І. Шышкова (2 курс). Не засталася без увагі і шматбаковая дыпламатыя: асноўныя кірункі дзейнасці Беларусі ў ААН ахарактарызавалі М.А. Гедымін (3 курс) і Д.У. Зубкова (3 курс); спробу ацаніць перспектывы Рэспублікі Беларусь у БРІКС зрабіла Я.Д. Бобіч (2 курс).

Экспертам на пасяджэнні выступіў доктар гістарычных навук, прафесар кафедры міжнародных адносін У. Е. Снапкоўскі. Удзельнікам СНДЛ зададзены шэраг пытанняў, дадзены навукова-метадычныя ўказанні, прапанавана дыскусія. Падобны фармат «мазгавога штурму» выклікаў непадробную цікавасць з боку выступоўцаў і аўдыторыі.

СНДЛ "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" запрашае зацікаўленых далучыцца да яе работы.

А. В. Дземідовіч, дацэнт кафедры міжнародных адносін 

{gallery}2023/2023_11_20_02{/gallery}