15 лістапада выкладчык кафедры міжнароднага турызму Юлія Віктараўна Петрашэўская разам са студэнткамі 3 курса Алесяй Бар'яш і Вікторыяй Жылінскай правялі прафарыентацыйную сустрэчу са старшакласнікамі і педагагічнымі работнікамі ДУА "Гімназія №5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе".
Навучэнцам прадставілі прэзентацыю аб факультэце міжнародных адносін. Студэнткі расказалі пра спецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка будучых спецыялістаў, пра прахадныя балы на бясплатную і платную форму навучанне, пра грамадскую і навуковую работу на факультэце міжнародных адносін.
Акрамя таго, была агучана інфармацыя аб кафедры міжнароднага турызму і спецыяльнасці "Менеджмент" (напрамак спецыяльнасці: менеджмент у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці). Быў прэзентаваны відэаролік з каментарамі студэнтаў і выкладчыкаў аб змесце навучальных праграм, спецыфіцы працы менеджара ў індустрыі турызму і гасціннасці, канкрэтнымі прыкладамі сфер прафесійнай дзейнасці выпускнікоў кафедры.
Прафарыентацыйнае мерапрыемства дазволіла азнаёміць старшакласнікаў з насычаным жыццём студэнтаў факультэта міжнародных адносін, асаблівасцямі паступлення і навучання на факультэце.
Кафедра міжнароднага турызму выказвае падзяку кіраўніцтву і супрацоўнікам ДУА "Гімназія № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе" за прадастаўленую магчымасць правядзення прафарыентацыйнай работы і дапамогу ў арганізацыі.
