Select your language

23 лістапада 2023 г. студэнты 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" наведалі вечарыну ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, арганізаваную таварыствам «Беларусь-Чэхія».

Вечарына была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння і 100-годдзю з дня смерці пісьменніка Яраслава Гашака. У мерапрыемстве прагучалі фрагменты рамана "Прыгоды бравага салдата Швейка", былі прадстаўлены інсцэніроўкі найбольш цікавых урыўкаў твора, выкананы музычныя творы чэшскіх кампазітараў.