17 лістапада 2023 года на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ў рамках "Дыпламатычных чытанняў" адбылася сустрэча студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", якія прадставілі свае даклады на глабальную ў цяперашні час тэму "Socialissues" (Сацыяльныя праблемы). Падрыхтоўка да мерапрыемства прайшла пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ Аксаны Фёдараўны Курачак, Святланы Аляксандраўны Шурко і дацэнта Ніны Іванаўны Гаваровай. Студэнты разгледзелі дадзеную тэму з розных бакоў. Былі закрануты такія аспекты, як праблемы на працоўным месцы, сямейныя цяжкасці, пытанні, якія датычацца маральных каштоўнасцей.
Мерапрыемства было праведзена ў форме прэзентацый, з выкарыстаннем постэраў і інтэрактыўных практыкаванняў сярод студэнтаў і выступоўцаў.
Былі асветлены такія актуальныя пытанні, як “Assisted Suicide”, “Sexual Harassment”, “Body Image Problems”, “Domestic Violence”, “Single Parent Family”, “Gender Inequality in the Workplace”, “Political Extremism”, “Bullying”, “Divorces in the Republic of Belarus”, “Don’t Drive Drunk”, “Parent Abuse”, "Hard Drugs”. Абмеркаванне важных і актуальных тэм спрыяе пашырэнню кругагляду студэнтаў, развіццю іх крэатыўнасці, ініцыятывы і навуковага падыходу да вырашэння праблем.
Акрамя таго, абмеркаванне важных сацыяльных праблем садзейнічае развіццю прафесійных кампетэнцый. Удзел у дыскусіях і прэзентацыях дапамагае студэнтам палепшыць свае навыкі публічных выступаў, аналізу інфармацыі і працы ў камандзе. Гэта таксама спрыяе развіццю навыкаў камунікацыі на англійскай мове ў бізнес сферы, што асабліва важна для нас, будучых спецыялістаў.
Пінчук А. В., Кудрачова А. С., студэнты 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"
{gallery}2023/2023_11_17_02{/gallery}