У рамках прафарыентацыйнай работы факультэта міжнародных адносін 23 лістапада 2023 г. адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" Галаўко Кацярыны і Прыходзькі Дар'і з навучэнцамі 11 класа сярэдняй школы № 37 г. Мінска. У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб факультэце міжнародных адносін БДУ, магчымасцях навучання па спецыяльнасцях, асаблівасцях навучальнага працэсу ў ВНУ і студэнцкім жыцці.
Мерапрыемства арганізавалі дырэктар школы № 37 А. В. Андрэева, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В. Г. Гунько і дацэнт кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці М. Ф. Арсенцьева.
Студэнткі падрыхтавалі прэзентацыю на нямецкай мове, у якой расказалі пра гісторыю факультэта, асноўныя этапы яго станаўлення, прапанаваныя спецыяльнасці, прахадныя балы і магчымасці ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у навуковай і культурнай дзейнасці факультэта. Старшакласнікі даведаліся з першых вуснаў аб студэнцкім жыцці, аб вольным часе студэнтаў, міжнародным супрацоўніцтве, магчымасцях раскрыцця свайго патэнцыялу. У ходзе выступлення асаблівая ўвага надавалася асноўным мерапрыемствам, якія праводзяцца на факультэце, у прыватнасці кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці. Удзельнікі сустрэчы таксама азнаёміліся з працэсам вывучэння замежных моў: якія мовы можна выбраць для вывучэння, ход навучання, здача іспытаў.
Выпускнікі засталіся задаволены сустрэчай з прадстаўнікамі ВНУ, таму што атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі. Навучэнцы 11-ых класаў пераканаліся ў тым, што ФМА БДУ – гэта сучасны факультэт, які дынамічна развіваецца, тут ажыццяўляюць добрую падрыхтоўку спецыялістаў розных галін дзейнасці.
Напрыканцы сустрэчы госці пажадалі школьнікам поспехаў у навучанні і выказалі надзею на тое, што ў новым навучальным годзе яны папоўняць рады студэнтаў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Галаўко Кацярына і Прыходзька Дар'я, студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)"
{gallery}2023/2023_11_23{/gallery}