Select your language

20 лістапада студэнты-мытнікі 1-4 курсаў і выкладчыкі кафедры мытнай справы сустрэліся з начальнікам Аператыўнай мытні, членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ф. В. Яшковым.

У ходзе гутаркі прысутныя атрымалі інфармацыю аб асноўных напрамках работы мытні і выніках яе дзейнасці. Ф. В. Яшкоў адказаў на шматлікія пытанні выкладчыкаў і студэнтаў, у першую чаргу аб умовах службы мытнікаў і магчымасцях працаўладкавання выпускнікоў у Аператыўную мытню. 

{gallery}2023/2023_11_20{/gallery}