Select your language

17 лістапада 2023 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ прайшла XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Аграэкатурызм у Рэспубліцы Беларусь: стан і сучасныя выклікі".

Мерапрыемства было арганізавана кафедрай міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ пры падтрымцы Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Асноўная мэта канферэнцыі заключалася ў ацэнцы сучаснага стану і вызначэнні перспектыў развіцця аграэкатурызму ў Беларусі з улікам замежнага вопыту. Да ўдзелу былі запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, практыкі, якія працуюць у сферы сельскага і экалагічнага турызму, прадстаўнікі вузаўскай навукі, а таксама студэнты і ўсе зацікаўленыя асобы.

Універсітэцкая супольнасць была прадстаўлена Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна, Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэтам, Наўгародскім дзяржаўным універсітэтам імя Яраслава Мудрага.

Удзельнікаў канферэнцыі віталі дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Ірына Мікалаеўна Варановіч, дэкан факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Анатольеўна Дастанка, дацэнт кафедры міжнароднага турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і вядучы эксперт у сферы аграэкатурызму Беларусі Валерыя Анатольеўна Кліцунова.

Работа канферэнцыі праводзілася ў змешаным фармаце. Было прадстаўлена 15 дакладаў. Больш за 60 удзельнікаў з Беларусі і Расіі абмеркавалі сучасны стан і перспектывы развіцця аграэкатурызму.

Канферэнцыя стала добрай пляцоўкай для абмену думкамі аб сучасным стане сельскага і экалагічнага турызму, абмеркаванні канцэптуальных асноў і новых напрамкаў развіцця гэтага сегмента турбізнесу.

Асноўнымі тэматычнымі напрамкамі канферэнцыі сталі:

  • агляд вопыту развіцця аграэкатурызму ў Беларусі і замежных краінах;
  • аналіз сучаснага стану і ацэнка патэнцыялу развіцця аграэкатрузму ў асобных рэгіёнах Беларусі і Расіі;
  • прававыя асновы вядзення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь;
  • канцэптуальныя падыходы да фарміравання новай мадэлі аграэкатурызму, заснаванай на сацыяльнай адказнасці турбізнесу;
  • ацэнка эфектыўнасці ўключэння аграсядзіб у турыстычныя маршруты;
  • укараненне прадуктовых і тэхналагічных інавацый у аграэкатурызме;
  • уцягванне моладзі ў сферу аграэкатурызму.

Студэнты кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ таксама прадставілі вынікі сваіх навуковых даследаванняў па тэматыцы сельскага і экалагічнага турызму, рэалізацыі сваіх інавацыйных праектаў у канкрэтных аграсядзібах.

{gallery}2023/2023_11_17{/gallery}