Select your language

21 лістапада 2023 г. на ФМА Саветам маладых вучоных факультэта запланавана правядзенне навуковага семінара на тэму «Грантавая падтрымка маладых вучоных».

Асноўная мэта семінара – абмеркаванне пытанняў удзелу ў конкурсах па назначэнню стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам і таленавітым маладым вучоным, атрыманню грантаў БДУ і грантаў рэктара БДУ.

Час працы семінара з 11.30 да 12.30 у аўд. 520.

Запрашаем да ўдзелу студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Парадак удзелу: у тэрмін да 20 лістапада 2023 г. уключна неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Па пытаннях звяртацца: Кісялевіч Анастасія Ігараўна, старшыня СМУ ФМА, выкладчык кафедры МЭА, электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.