Select your language

11 лістапада завяршылася навучанне чарговага набору слухачоў Школы будучага мытніка (ШБМ) і будучага лагіста-міжнародніка (ШБЛМ) пры кафедры мытнай справы.

З 14 кастрычніка навучэнцы 10-11 класаў сярэдніх школ і гімназій рэспублікі мелі магчымасць азнаёміцца са спецыяльнасцю "Мытная справа", даведацца аб арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу на кафедры.

Усе выкладчыкі кафедры правялі заняткі са школьнікамі па гісторыі мытнай службы, асновам прававога забеспячэння мытнай службы, мытнага кантролю, ЗЭД, асновам лагістыкі і міжнародных грузаперавозак. Школьнікі прынялі ўдзел у дзелавых гульнях, віктарынах. Сустрэчы са студэнтамі-мытнікамі выклікалі ў школьнікаў вялікую цікавасць. Карысным і пазнавальным было таксама выступленне супрацоўнікаў мытных органаў, лагістычных цэнтраў, міжнароднай лагістычнай кампаніі «Райзінг». У завяршэнні працы слухачы ШБМ і ШБЛМ прадставілі свае эсэ па сваёй будучай прафесіі – мытніка ці лагіста-міжнародніка, расказалі пра карысць навучання ў такім фармаце і падзякавалі арганізатарам. Усе школьнікі атрымалі сертыфікаты аб заканчэнні поўнага курса навучання ў ШБМ і ШБЛМ. 

{gallery}2023/2023_11_11{/gallery}