У рамках супрацоўніцтва БДУ з ДМК Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні падрыхтоўкі спецыялістаў для мытнай службы студэнты 3 курса спецыялізацыі "Прававое забеспячэнне мытнай справы" ў адпаведнасці з праграмай спецыяльнага навучальнага курса "Служба ў мытных органах Рэспублікі Беларусь" удзельнічалі ў занятку на тэму "Узбраенне і спецыяльныя сродкі службовых асоб мытных органаў Рэспублікі Беларусь» з дэманстрацыяй зброі і спецсродкаў. Заняткі праводзіліся на базе Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь.