Select your language

1 лістапада 2023 года ў рамках дыпламатычных чытанняў і ў адпаведнасці з планам работы студэнцкага навуковага гуртка "Ад мастацтва пераканання да поспеху ў навуковай дыскусіі" магістранты спецыяльнасцей "Менеджмент" (прафілізацыя - менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў) і "Сусветная эканоміка" (прафілізацыя - дзяржаўнае кіраванне у міжнароднай эканамічнай прасторы) прадставілі вынікі сваёй даследчай дзейнасці.

Магістранты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Дар'я Белая і Вераніка Лазарэвіч падрыхтавалі прэзентацыі і паведамленні па актуальнай праблематыцы мытнай справы.

Магістранты спецыяльнасці "Менеджмент" Дар'я Раднянская, Вольга Счаснюк, Валерыя Каталасава, Людміла Крэль, Ірына Буткевіч і Алена Бяляева расказалі аб тэарэтычных і практычных аспектах арганізацыі і правядзення масавых падзейных мерапрыемстваў, у тым ліку, асвятлілі пытанні прымянення ESG-стратэгіі ў дзейнасці міжнародных сеткавых атэляў, дыджыталізацыі масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь, удасканалення падыходаў да арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў.

Прадстаўленыя паведамленні выклікалі вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў мерапрыемства, а наступная дыскусія дапамагла больш поўна раскрыць тэмы даследаванняў. Спадзяемся, што дадзенае абмеркаванне паслужыць перадумовай для далейшых даследаванняў у абранай магістрантамі тэматыцы і дасць магчымасць годна прадставіць вынікі сваіх магістарскіх работ на англійскай мове ў рамках секцыі Poster session на маючай адбыцца навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у красавіку 2024 года.

Правядзенне дыпламатычных чытанняў – гэта цудоўная магчымасць для навучэнцаў падзяліцца вынікамі сваіх даследаванняў і развіць навык публічных выступленняў.

Валерыя Каталасава, магістрант спецыяльнасці "Менеджмент" 

{gallery}2023/2023_11_01_02{/gallery}