1 лістапада на базе факультэта міжнародных адносін была арганізавана сустрэча Студэнцкай Рады ФМА БДУ і дэлегацыі Студэнцкай Рады ФМА СПбДУ.
У праграму сустрэчы ўваходзіла правядзенне лекцыі ад доктара гістарычных навук, прафесара А.У. Русаковіча аб выкліках і перспектывах Саюзнай дзяржавы для прадстаўнікоў дэлегацыі. Працяг сустрэчы ўключаў знаёмства абодвух бакоў з дзейнасцю Студэнцкіх Саветаў кожнай з іх, абмеркаванне пытанняў узаемадзеяння і далейшых сустрэч. Асобна разглядаліся прэзентацыі найбольш цікавых студэнцкіх праектаў і стартапаў.
Студэнцкая супольнасць факультэта міжнародных адносін БДУ выказвае вялікую ўдзячнасць сябрам з факультэта міжнародных адносін СПБДУ за тое, што знайшлі час і праявілі ініцыятыву супрацоўніцтва, наведаўшы наш факультэт.
{gallery}2023/2023_11_01{/gallery}