Select your language

У перыяд з 29 па 30 лістапада 2023г. на базе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта будзе праходзіць I Фестываль «Маркетынг. Рэклама. Дыджыталізацыя», арганізатарам якога з'яўляецца факультэт маркетынгу і лагістыкі.

Мэта правядзення фестывалю – актывізацыя ўзаемадзеяння прадстаўнікоў бізнесу і адукацыі, выяўленне адоранай творчай моладзі і павышэнне матывацыі вучняў да паглыблення сваіх ведаў у сферы маркетынгу і рэкламы.

Запрашаем прыняць удзел у наступных мерапрыемствах фестывалю:

  • Бізнес-мітап "Ідэі ў руху: маркетынг і рэклама на хвалі поспеху".
  • Конкурс крэатыўных ідэй у лічбавым маркетынгу і рэкламе "MAD Battle".
  • Конкурс відэа-ролікаў «Незвычайная рэклама звычайнага прадукта».

Удзел у мерапрыемствах I Фестывалю «Маркетынг. Рэклама. Дыджыталізацыя» бясплаты. Прайсці папярэднюю рэгістрацыю і азнаёміцца падрабязней з мерапрыемствамі можна на сайце фестывалю па спасылцы.