31 кастрычніка адбылося пасяджэнне гуртка аратарскага майстэрства і дэбатаў Debate on FIRe кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (кіраўнік – старшы выкладчык, магістр міжкультурнай камунікацыі С. У. Салаўёва). Падчас мерапрыемства студэнты абмеркавалі перавагі і складанасці працы ў міжнародным дзелавым калектыве. Мінулае пасяджэнне было накіравана на развіццё псіхалагічнай культуры асобы ў цэлым і развіццё культуры палемічнай гаворкі ў прыватнасці. Дыскусія закранала такія праблемы, як уплыў этнакультурных стэрэатыпаў на эфектыўнасць прафесійных зносін, а таксама патэнцыйныя складанасці ў кіраванні міжнароднай камандай. Мерапрыемства завяршылася выступленнем двух бакоў: "аптымістаў" і "скептыкаў".
Варта адзначыць, што аргументы абедзвюх каманд былі добра структураваны і гучалі пераканаўча. Запрошаныя госці мерапрыемства – навучэнцы старэйшых класаў у рамках прафарыентацыйнага праекта "Студэнт БДУ на тыдзень" Абрамовіч Міла, Варанкова Марыя, Калініна Ксенія і Шульгат Валерыя – не змаглі вызначыць пераможцу, бо і "аптымісты", і "скептыкі" былі вельмі паслядоўныя ў прадстаўленні сваіх пазіцый. Пры гэтым удзельнікі дэбатаў прыйшлі да высновы, што колькасць аргументаў не павінна мець прыярытэт над іх якасцю пры вынясенні судзейскага рашэння, з чым цяжка не пагадзіцца.
У пасяджэнні самы актыўны ўдзел прынялі студэнты 2-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права": Цімур Дудараў, Аліна Карчэўская, Крысціна Корнева, Арцём Куцэнка, Таісія Пахомская, Анастасія Сапсай, Ганна Шастапалава, а таксама студэнткі 1-га курса Кацярына Бахур, Паліна Ісмагілава, Лізавета Кветкаўская і Ксенія Лушчык.
Кіраўніцтва гуртка аратарскага майстэрства і дэбатаў Debate on FIRe выказвае падзяку ўсім прысутным на дадзеным пасяджэнні і спадзяецца на тое, што яно аказалася карысным для сістэматызацыі іх ведаў аб міжкультурнай камунікацыі і тэорыі аргументацыі, а таксама для ўдасканалення маўленчых навыкаў на англійскай мове.
{gallery}2023/2023_10_31{/gallery}