2 лістапада на пляцоўцы ФМА прайшоў рэспубліканскі круглы стол на тэму "Мытныя класы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі: сучасны стан і перспектывы". У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – А.А. Аляксеева, кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі; ДМК Рэспублікі Беларусь – А.А. Валіеў, Першы намеснік Старшыні ДМК Рэспублікі Беларусь, А.А. Маслоўскі, начальнік упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы; кафедры мытнай справы БДУ – В.А. Астрога, загадчык кафедры мытнай справы, кіраўніцтва і настаўніка 13 школ і гімназій з Мінска, Брэста, Бабруйска, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва, Мазыра і Полацка, а таксама адказныя за работу з мытнымі класамі з Мінскай цэнтральнай і рэгіянальнай мытняў, БНТУ. З прывітальным словам перад удзельнікамі выступіла дэкан ФМА А. А. Дастанка.
У ходзе сустрэчы адбыўся актыўны абмен думкамі па праблемах сучасных патрабаванняў мытнай службы да падрыхтоўкі кадраў, прававога статусу і стану работы ў мытных класах, выхаваўчай работы сярод навучэнцаў такіх профільных класаў, перспектыў развіцця мытных класаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Таксама ўвазе ўдзельнікаў была прадстаўлена выстава тэматычных кніжных фондаў бібліятэкі ФМА, тэматычнай прадукцыі РУП "Белтаможыздат", праведзена экскурсія па спецыялізаваных кабінетах кафедры мытнай справы ФМА БДУ.
{gallery}2023/2023_11_02{/gallery}