Select your language

Да ўвагі студэнтаў усіх курсаў!

Інфармацыя для грамадзян Рэспублікі Беларусь:

У мэтах папярэджання масавага распаўсюджвання грыпу і іншых вострых рэспіраторных інфекцый у перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання 2023-2024 гг., згодна з лістом УАЗ «33-я гарадская студэнцкая паліклініка» ад 26.09.2023 № 02/291  загадам рэктара БДУ зацверджаны графік правядзення вакцынацыі супраць грыпу навучэнцаў, грамадзян Рэспублікі Беларусь.

    1. Графік правядзення вакцынацыі супраць грыпу для студэнтаў ФМА:

Дата

Час

Месца правядзення

10.11.2023

9.00-13.00

13.30-18.00

Здраўпункт №1

вул. Бабруйская, 9, кабінет 103

13.11.2023

09.00-13.00

13.30-18.00

Здраўпункт №1

вул. Бабруйская, 9, кабінет 103

2. Графік правядзення вакцынацыі супраць грыпу навучэнцаў дзённай формы атрымання адукацыі, грамадзян Рэспублікі Беларусь, на базе Здраўпункта №2 па адрасе: вул.Курчатава, 8.

25.10.2023–27.10.2023 – усе факультэты

3. Да ўвагі студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце і студэнтаў, якія маюць хранічныя захворванні (якія займаюцца ў падрыхтоўчай, спецыяльнай і лячэбнай групах па фізічным выхаванні).

Інфармуем аб неабходнасці праходжання вакцынацыі.

4. Таксама інфармуем аб магчымасці праходжання вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі вакцынамі Гам-КОВІД-Вак (РФ), VeroCell (КНР) у Здраўпункце БДУ (вул. Бабруйская, 9) у буднія дні з 13.30 да 18.00

 Інфармацыя для студэнтаў з ліку замежных грамадзян:

5. Да ўвагі ЗАМЕЖНЫХ грамадзян, якія навучаюцца ў БДУ!

У вас ёсць магчымасць прайсці вакцынацыю на платнай аснове ва УАЗ "33-я гарадская студэнцкая паліклініка", каб.218, у буднія дні з 9.00 да 18.00, у суботу з 09.00 да 14.00. 


Вашай увазе інфармацыйныя паведамленні на дадзеную тэму: