13-14 лістапада 2023 г. Еўразійскі навучальны інстытут МГІМО МЗС Расіі сумесна з Эканамічным клубам OECONOMICUS ім. А.У. Макарэнка праводзіць II Еўразійскі моладзевы эканамічны форум (далей - ЕМЭФ) для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, маладых вучоных і прафесіяналаў.
ЕМЭФ – гэта дыскусійная пляцоўка для маладых людзей з дзяржаў-членаў ЕАЭС і краін-партнёраў, прысвечаная развіццю эканамічных адносін унутры Саюза, а таксама Саюза з трэцімі краінамі. Мэты Форума – наладжванне супрацоўніцтва на ўзроўні моладзі і ўніверсітэтаў ЕАЭС і дзяржаў-партнёраў. Галоўныя задачы Форума – распрацоўка моладзевай праграмы па эканамічнаму развіццю ЕАЭС, а таксама падрыхтоўка сумесных навуковых і практычных праектаў.
У 2023 годзе праграма Форума ўключае ў сябе пленарную сесію з удзелам экспертнай супольнасці, а таксама працу трох сесій: 1) Супрацоўніцтва ЕАЭС-ШАС; 2) Лічбавасць на еўразійскай прасторы; 3) Бізнес і інвестыцыі на прасторы ЕАЭС. У рамках кожнай сесіі ўдзельнікі будуць аб'яднаны ў каманды, якім трэба будзе вырашыць практычны кейс па тэматыцы секцыі. Рашэнні кейсаў будуць ацэньвацца экспертным журы.
Папярэдняя праграма праграма форуму ТУТ.