24 і 27 кастрычніка ў межах "Дыпламатычных чытанняў" у студэнтаў спецыяльнасцей "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" (3 курс) і "Мытная справа" (3 і 4 курс) адбыліся тэматычныя мерапрыемствы.
Так, 24 кастрычніка старшым выкладчыкам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Ю. Л. Майсюк была прапанавана да абмеркавання тэма "Marketing strategies and building relationships with customers".
Да дадзенага мерапрыемства студэнты 3-га курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" Вікторыя Жылінская, Алеся Бар'яш, Мілана Багдзевіч, Марыя Радзюк, Аляксандра Казлова, Арсеній Гецэвіч, Ксенія Разіна і Канстанцін Шыбун падрыхтавалі прэзентацыі і паведамленні па такіх важных і цікавых праблемах як сегментацыя рынку, маркетынгавыя стратэгіі і выбудоўванне адносін з кліентамі, выхады на сусветны рынак, кіраванне комплексам маркетынгу на міжнародным рынку і новыя выклікі, базай для паведамленняў стала інфармацыя аб міжнароднай кампаніі Starbucks.
27 кастрычніка студэнты 3 і 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" абмеркавалі аспекты, накіраваныя на асвятленне актуальных пытанняў мытнай справы, развіццё навыкаў аратарскага майстэрства і прэзентацыі дакладаў. Мерапрыемства было арганізавана дацэнтам кафедры А. Ф. Дрозд.
Былі асветлены такія актуальныя тэмы, як "Cooperation and Integration in Customs", "The World Customs Organization", "Modern Security Structures and World Peace" і іншыя.
Абмеркаванне гэтых тэм дапамагло пашырыць кругагляд будучых спецыялістаў мытнай справы. Студэнты прадставілі цікавыя прэзентацыі і даклады па актуальных пытаннях мытнай справы, праявіўшы ініцыятыву, крэатыўнасць, навуковы падыход у прадстаўленні важных тэм, актыўнасць у іх абмеркаванні.
Студэнты прадэманстравалі высокі ўзровень валодання англійскай мовай у бізнес сферы і адзначылі важнасць такіх мерапрыемстваў для развіцця прафесійных кампетэнцый і пашырэння кругагляду. Даклады выклікалі ў кожнага ўдзельніка непадробную цікавасць і актыўную дыскусію.
М. Паражынская, студэнтка 4 курса спецыяльнасці Мытная справа
В. Жылінская., студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"
{gallery}2023/2023_10_24_02{/gallery}