Select your language

Віншуем дацэнта кафедры міжнароднага турызму, кандыдата эканамічных навук Алену Аляксандраўну Бароўскую з прысваеннем ганаровага звання "Заслужаны работнік БДУ!"

Узнагароджанне адбылося 30 кастрычніка ў рамках Урачыстага пасяджэння Савета БДУ з нагоды 102-годдзя ўніверсітэта. Узнагароды ўручыў рэктар Андрэй Кароль. Ганаровага звання "Заслужаны работнік БДУ" ўдастоены 22 супрацоўнікі ВНУ.