Select your language

25 кастрычніка 2023 г. на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ паспяхова прайшлі штогадовыя Дыпламатычныя чытанні, арганізаваныя для студэнтаў 2-га курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры А. С. Кузьміной-Мамедавай, А. Н Салавей, І. С. Юдчыц. У рамках выбранай для мерапрыемства тэмы "Замаруджванне тэмпаў росту сусветнай эканомікі ў 2023 годзе: аналіз асноўных макраэканамічных фактараў і складанне прагнозаў росту па рэгіёнах" студэнты падрыхтавалі выступленні ў парах, абарона якіх прайшла ў фармаце конкурсу прэзентацый на англійскай мове.

Першымі свой праект прадставілі студэнткі Ганна Севярына і Анастасія Хадкевіч. Яны разгледзелі ўплыў шатдауна ў працы ўрада ЗША летам 2023г. на цяперашнія эканамічныя паказчыкі ў краіне, прааналізавалі іх узаемазалежнасць, а таксама падзяліліся прагнозамі эканамічнага росту ў штатах ад некаторых вядомых эканамістаў.

Затым выступілі з дакладам Хіжанак Дар'я і Кулінская Ульяна. Студэнткі прадставілі свой праект на тэму "Асноўныя макраэканамічныя фактары і перспектывы эканамічнага росту Нарвегіі", у якім распавялі аўдыторыі, як развіццё нафтагазавай галіны спрыяе стварэнню новых працоўных месцаў і прыцягвае інвестараў, якім чынам Нарвегія спраўляецца з экалагічным парадкам дня ўстойлівага развіцця і якія рызыкі для эканомікі краіны цягне за сабой праблема яе залежнасці ад нафтавай прамысловасці.

Вельмі важную для абмеркавання праблему разгледзелі Пеліх Васіль і Малышаў Аляксандр – "Ценевая эканоміка ў транзітных краінах". Пачаўшы з вызначэння паняцця "ценявая эканоміка", студэнты расказалі пра вытокі і прычыны ўзнікнення гэтага сектара, апісалі сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах постсавецкай прасторы. Выступоўцы таксама паспрабавалі вылучыць некаторыя агульныя для краін трэнды, скласці прагнозы адносна аб'ёму ценявой эканомікі ў кароткатэрміновай перспектыве, падмацоўваючы ўсе свае довады даступнымі статыстычнымі дадзенымі.

Завяршылі мерапрыемства Анішчанка Станіслаў і Барадач Даніла сваім выступам на актуальную тэму «Чатыры азіяцкія тыгры – сітуацыя на фінансавым і інвестыцыйным рынках у бягучым 2023 годзе». Дакладчыкі распавялі аб тым, як чатыры азіяцкія эканомікі, пераадолеўшы крызіс 1997 года, супрацьстаяўшы сусветным узрушэнням, узбагаціліся, правёўшы шэраг рэформаў. Акрамя таго, былі разгледжаны характэрныя арыенціры ў эканамічным курсе чатырох краін, такія як акцэнт на экспарце, нястомнае імкненне да павышэння адукаванасці насельніцтва і высокі ўзровень зберажэнняў хатніх гаспадарак.

Такім чынам, студэнтам удалося абмеркаваць тэндэнцыі глабальнага росту ў 2023 годзе, актуальныя эканамічныя праблемы некаторых рэгіёнаў, акунуцца ў аналіз асноўных макраэканамічных фактараў, а таксама ўдасканаліць свае навыкі прэзентацыі і публічнага выступу на англійскай мове.

Паліна Блінова і Надзея Смольская, студэнткі 2-га курса 

{gallery}2023/2023_10_25_02{/gallery}