Select your language

Студэнтка першага курса факультэта міжнародных адносін БДУ міжнародны гросмайстар Вікторыя Нікалаева паспяхова выступіла ў моладзевым чэмпіянаце свету па шашках-64 у г.Аланія (Турцыя), які прайшоў з 20 па 29 кастрычніка.

Вікторыя стала сярэбраным прызёрам у хуткай праграме, а таксама бронзавым – у класічнай. У моладзевым чэмпіянаце свету прынялі ўдзел 160 спартсменаў з 13 краін. Спаборніцтвы праходзілі ў шасці ўзроставых групах па трох праграмах – класічнай, хуткай і вокамгненной.

Крыніца
Фота Беларускай федэрацыі шашак