Select your language

25 кастрычніка 2023 г. у рамках традыцыйных штогадовых Дыпламатычных чытанняў студэнты 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала "Developing and Promoting and Strong Brand: Challenges and Issues". Мерапрыемства было арганізавана кафедрай англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры Гіцкой А.П., Шміт Т.В. і Салавей А.М.

Мерапрыемства прадаставіла цудоўныя магчымасці для раскрыцця творчага патэнцыялу, ініцыятыўнасці студэнтаў, развіцця іх крытычнага мыслення. Нязменна вялікая колькасць студэнтаў выказваюць жаданне паўдзельнічаць у Дыпламатычных чытаннях. Гэты год не стаў выключэннем. Выступоўцы падрыхтавалі зместавыя даклады з цікавымі прэзентацыямі. Можна з упэўненасць сказаць, што ўсе выступленні знайшлі водгук у аўдыторыі і пацягнулі за сабой ажыўленую дыскусію.

Так, у рамках пазначанай тэмы Чанцоў Міхаіл разгледзеў этапы стварэння брэнда і правёў параўнальны аналіз стратэгій яго развіцця, а Сялюн Дзяніс і Пацановіч Ян разабралі асноўныя памылкі ў стварэнні і прасоўванні брэнда. Астатнія ўдзельнікі круглага стала правялі параўнальны аналіз брэндаў-канкурэнтаў на прыкладах сусветна вядомых кампаній: Азарэвіч Аляксандра і Ермачок Вераніка "A Comparative Study of Porsche and Hyundai Motor"; Кургуз Лізавета і Карпіна Дар'я «Branding as the main way to promote products in the tobacco industry»; Зайцава Марыя "Dissecting the Success Stories of Dior and Chanel"; Чайкоўскі Раман і Самцэвіч Аляксандра "A Comparative Analysis of Amazon and Ebay"; Дашкевіч Кацярына і Навуменка Дар'я "Tous and Pandora: A Tale of Two Jewelry Giants"; Еўдачэнка Вікторыя і Лялькоўскі Аляксандр "The Journey through the Legacy of Boeing"; Балабановіч Паліна і Юрчык Лізавета “Examining the Marketing Strategies of Pepsi and Coca Cola”; Сірэнькаў Арцемій "Charting New Horizons: The Rise of Raiffeisenbank in Europe"; Саўчанка Лізавета «Beyond the Doll: матыльская transformation and the reinvention of Barbie».

Разнастайнасць прадстаўленых тэм дакладаў і іх дыскусійны характар садзейнічалі павышэнню дасведчанасці студэнтаў у розных галінах прафесійных ведаў. Студэнты прадэманстравалі ўменне аргументавана адстойваць свой пункт гледжання і адзначылі значнасць такіх мерапрыемстваў не толькі для развіцця прафесійных кампетэнцый, але і для асобаснага росту, пашырэння агульнага кругагляду.

Аляксандра Азарэвіч, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» 

{gallery}2023/2023_10_25{/gallery}