У кастрычніку 2023 года на кафедры міжнароднага турызму праходзіў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю з дня стварэння кафедры. Мерапрыемствы адкрыліся ўрачыстым пасяджэннем у рэкрэацыйнай зоне пятага паверха ФМА. З прывітальным словам выступіў прарэктар БДУ па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі прафесар К.У. Казадаеў, ён жа ўручыў выкладчыкам кафедры ўзнагароды: падзякай рэктара адзначана дацэнт А.С. Мазгавая і Ганаровай граматай БДУ старшы выкладчык Н.М. Барысенка.
Прафесар К.В. Казадаеў, дэкан факультэта А.А. Дастанка і прафесар А.В. Шарапа адзначылі вялікі ўклад кафедры ў падрыхтоўку турыстычных кадраў для нашай краіны, творчую атмасферу на кафедры, якая садзейнічае дасягненню значных вынікаў выкладчыцкага складу і студэнцкага калектыву.
26 кастрычніка ў рамках канферэнцыі "Беларусь у сучасным свеце" праведзены круглы стол "Міжнародны турызм у перыяд глабальных перамен: асаблівасці трансфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь", прымеркаваны да 25-годдзя кафедры міжнароднага турызму, на якім выступілі па праблемах развіцця міжнароднага турызму прадстаўнікі навучальных і навуковых устаноў рэспублікі і замежных ВНУ (Нацыянальны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва Арменіі, Расійскі эканамічны ўніверсітэт імя Г.В. Пляханава, «Інстытут эканомікі НАН Беларусі»).
У сувязі з юбілеем кафедры дзевятнаццаць студэнтаў 2–4-га курсаў заахвочаны дэканатам за высокія вынікі ў навучальнай і навуковай дзейнасці і грамадскай рабоце.
{gallery}2023/2023_10_26_02{/gallery}