Прывітанне ўдзельнікам XXII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь у сучасным свеце» і XVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам».
Паважаныя калегі, удзельнікі і госці!
Вітаю Вас на XXII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь у сучасным свеце» і XVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам».
Дазвольце выказаць падзяку за праяўленую цікавасць і ўдзел у штогадовых міжнародных навуковых канферэнцыях, якія традыцыйна праводзяцца на факультэце міжнародных адносін і з'яўляюцца паўнацэннымі пляцоўкамі для абмеркавання актуальных пытанняў у сферы міжнародных адносін, міжкультурнай камунікацыі і навучання замежным мовам.
Праграма канферэнцыі «Беларусь у сучасным свеце» ўключае работу 9 секцый і 3 круглых сталоў, прысвечаных актуальным пытанням міжнародных адносін, сусветнай эканомікі, міжнароднага права, міжнароднага турызму і гасціннасці, мытнай справы, міжнароднай лагістыкі, усходазнаўства, еўразійскіх даследаванняў і вывучэння комплекснага развіцця КНР.
Высокая цікавасць з боку ўдзельнікаў адзначаецца да секцый, прысвечаных пытанням знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, сучасным выклікам сусветнай эканомікі, актуальным пытанням еўразійскіх даследаванняў, ролі Кітая ў сістэме міжнародных палітычных, эканамічных і гуманітарных адносін.
Асобна хацелася б звярнуць увагу, што сёлета ў рамках канферэнцыі запланавана правядзенне круглага стала «Міжнародны турызм у перыяд глабальных перамен: асаблівасці трансфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь», прымеркаванага да 25-годдзя кафедры міжнароднага турызму ФМА БДУ.
Усяго падчас канферэнцыі «Беларусь у сучасным свеце» будзе прадстаўлена больш за 130 дакладаў як беларускіх, так і замежных удзельнікаў.
Праграма XVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам» уключае работу 7 секцый і 2 міжнародных круглых сталоў, у рамках якіх будзе прадстаўлена каля 70 дакладаў, прысвечаных пытанням іншамоўнай камунікацыі ў эпоху інтэграцыі навуковых ведаў.
Правядзенне канферэнцый з'яўляецца важнай падзеяй у жыцці ФМА БДУ, якая, несумненна, унясе ўклад у паляпшэнне працэсу навуковых даследаванняў у сферы міжнародных адносін, створыць стымулы для далейшай плённай работы.
Жадаю ўсім удзельнікам канферэнцыі плённай працы, канструктыўнага дыялогу і эфектыўнага ўзаемадзеяння!
Дастанка Алена Анатольеўна,
дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ,
кандыдат палітычных навук, дацэнт