20 кастрычніка 2023 г. у 13.20 у рамках Дыпламатычных чытанняў адбыўся конкурс прэзентацый сярод студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" па тэме "National Concepts of Status, Leadership and Organization". Мерапрыемства было арганізавана пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Л.С. Ахраменка.
Мерапрыемства накіравана на ўдасканаленне навыкаў міжкультурнай камунікацыі і абагульненне вывучанага матэрыялу ў рамках раздзела “Building intercultural relationships”. Студэнты падрыхтавалі прэзентацыі аб культурных асаблівасцях вядзення бізнесу ў розных краінах. Акрамя таго, аўтарамі прэзентацый былі падрыхтаваны заданні рознага ўзроўню складанасці: лексічныя практыкаванні, практыкаванні на разуменне зместу паведамлення, практыкаванні, накіраваныя на параўнальны аналіз канцэптаў лідарства, статусу і арганізацыі ў розных культурах. Гэтыя заданні садзейнічалі ўцягванню ўсіх студэнтаў у пазнавальны працэс, што рэалізуе суб'ект-суб'ектную парадыгму навучання.
Такім чынам, праведзенае мерапрыемства садзейнічала развіццю сацыякультурнай і прафесійнай кампетэнцый, удасканаленню навыкаў планавання, самаарганізацыі і супрацоўніцтва, а таксама актывізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў.
Анастасія Васкоўская, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"
{gallery}2023/2023_10_20_03{/gallery}