Select your language

З 4 па 8 кастрычніка ў Мінску праходзіў ІІ Фестываль лацінаамерыканскай культуры. У рамках фестывалю студэнты 1 курса ФМА БДУ спецыяльнасцей "Сусветная эканоміка", "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" і "Міжнародныя адносіны" наведалі займальны майстар-клас для пачаткоўцаў па іспанскай мове.

На гэтым мерапрыемстве ўдзельнікі вывучылі формулы прывітання і развітання,  знаёмства, навучыліся лічыць да 20, а таксама пазнаёміліся з карыснымі фразамі, неабходнымі любому турысту пры наведванні краін, дзе карыстаюцца іспанскай мовай. Адной з асаблівасцяў майстар-класа былі зносіны з носьбітам мовы – вядучым майстар-класа, цяпер студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы. Ён з задавальненнем падзяліўся вопытам вывучэння рускай як замежнай, а таксама ўражаннямі аб знаходжанні ў нашай краіне.

Таксама ў дні працы Фестывалю былі арганізаваны выставы карцін і нацыянальных касцюмаў, прагляд мастацкіх і дакументальных фільмаў на іспанскай мове, кулінарны і танцавальны майстар-класы, дзякуючы чаму студэнты змаглі даведацца больш пра традыцыі і звычаі краін Лацінскай Амерыкі, а таксама ацаніць хараство іх мастацтва.

На фестывалі панавала асаблівая атмасфера, напоўненая дружалюбнасцю і гасціннасцю. Фестываль лацінаамерыканскай культуры дапамог пашырыць гарызонты і адкрыў новыя магчымасці для вывучэння іспанскай мовы.