Select your language

У рамках прафарыентацыйнай работы факультэта міжнародных адносін 18 кастрычніка 2023 года адбылася сустрэча студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" з навучэнцамі 10-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа імя Я. Купалы № 19 г. Мінска".

Падчас сустрэчы спікеры расказалі дзецям пра гісторыю БДУ, факультэт міжнародных адносін БДУ, пра розныя спецыяльнасці, адказалі на ўсе пытанні навучэнцаў і іх настаўнікаў. Трэба адзначыць, што будучыя абітурыенты цікавіліся пазааўдыторным грамадскім жыццём студэнтаў ФМА і студэнты – Лідзія Журко, Іван Мірачыцкі і Валерыя Старавойценка – азнаёмілі іх з дзейнасцю студэнцкіх арганізацый факультэта.

Старшакласнікі з радасцю надалі дадатковую ўвагу студэнтам і задалі пытанні аб тонкасцях навучання.

Мерапрыемства арганізавалі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце М. Ч. Кіслюк і старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Л. М. Загорская.

Валерыя Старавойценка, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства"