19 кастрычніка 2023 г. на факультэце міжнародных адносін у аўдыторыі 1006 прайшло пасяджэнне гуртка англамоўнай паэзіі THE MUSIC OF POETRY. Паседжанне было прысвечана Дню бацькі. Гэта тэма звязана з адным з важных сямейных святаў, якое адзначаецца ў розных краінах свету. Дзень бацькі даў удзельнікам магчымасць абмеркаваць і адзначыць важную ролю айцоў у нашым жыцці. Удзельнікі расказалі аб правядзенні гэтага свята ў англамоўных краінах, падрыхтавалі вершы і песні аб ролі бацькі ў жыцці кожнага чалавека.
Тэма "Дзень бацькі" ў паэзіі аказалася актуальнай і натхняльнай для ўдзельнікаў клуба. Мерапрыемства прадэманстравала важнасць паэзіі і літаратуры ў разуменні нашых сямейных адносін і ўспрыманні сэнсу сучаснасці. Усе ўдзельнікі пастараліся зрабіць гэтае паседжанне незабыўным. Студэнты актыўна абменьваліся меркаваннямі на заяўленую тэму, што стварыла цікавае абмеркаванне.
З нагоды свята студэнтамі таксама былі падрыхтаваны розныя формы заданняў: адказаць на пытанні віктарыны, скласці верш з фрагментаў, вызначыць аўтара песні і г.д.
Мы выказваем падзяку ўсім удзельнікам за іх уклад і спадзяемся, што падобныя сустрэчы ў клубе паэзіі будуць працягвацца, прыносячы новыя веды са свету англамоўнай паэзіі і літаратуры.

