Select your language

10 кастрычніка ў рамках Дыпламатычных чытанняў на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці быў праведзены круглы стол, прысвечаны тэме культурных і моўных асаблівасцей розных краін і народаў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Г. І. Ахрыменя, В. С. Жукавец, С. А. Шурко.

Мэтай мерапрыемства з'яўлялася ўдасканаленне ведаў і навыкаў студэнтаў у сферы міжкультурнай камунікацыі, перакладзе і складанні гласарыя актыўнай лексікі.

Студэнты 4 курса спецыяльнасцей "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)", "Мытная справа", якія вывучаюць англійскую мову ў якасці другой замежнай, падрыхтавалі маляўнічыя і інфарматыўныя прэзентацыі, у якіх правялі параўнальны аналіз міжкультурных адрозненняў Рэспублікі Беларусь з іншымі англамоўнымі краінамі.

Студэнты разгледзелі культурныя і моўныя асаблівасці, цікавыя факты традыцый, фестываляў, святаў розных краін, у тым ліку і Рэспублікі Беларусь.

Адбылася ажыўленая дыскусія па адметных характарыстыках прадстаўленых культур, праводзіліся паралелі паміж моўнымі сістэмамі, разглядаліся магчымыя складанасці, з якімі могуць сутыкнуцца замежныя турысты па прыбыцці ў тую ці іншую краіну.

Падводзячы вынік мерапрыемства, адзначым, што студэнты пашырылі свае веды ў галіне культурных каштоўнасцей як сваёй краіны, так і іншых краін, прадэманстравалі валоданне навыкамі вядзення дыскусіі на англійскай мове, абмяняліся вопытам складання гласарыя і тонкасцямі перакладу на родную мову.

Кацярына Галаўко, Дар'я Прыходзька, студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" 

{gallery}2023/2023_10_10_02{/gallery}