Select your language

19 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў Дыпламатычных чытанняў ФМА БДУ студэнты 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Натуркача М. В. правялі конкурс прэзентацый па актуальных пытаннях міжнароднага гандлю і глабалізацыі «New challenges in international trade". Free trade and globalization».

Мэтай мерапрыемства стаў аналіз актуальных працэсаў на сусветнай арэне ў галіне міжнароднага гандлю ў іх узаемасувязі з палітычнымі працэсамі ў свеце. Прааналізаваўшы сусветную статыстыку, студэнты прадставілі работы па глабальных фарматах супрацоўніцтва ў гандлі, праекты падтрымання ўстойлівага развіцця і эканамічныя праекты ў свеце. Дыяна Шуцько разгледзела супрацоўніцтва ў ЕЎРАЗЭС, вызначыўшы інтарэсы і прыярытэты бакоў. Ксенія Сакалоўская і Кацярына Новік апісалі развіццё міжнароднага гандлю гістарычна і прадставілі аналіз рэгіянальных рынкаў. Гэ Ітун распавёў аб вытоках свабоднага гандлю з аналізам рынкаў на сучасным этапе, надаўшы ўвагу праекту Пояс і шлях (Belt and Road Initiative). Студэнты аналізавалі актуальныя тэндэнцыі ў сусветным гандлі і эканоміцы ў творчай форме. Праца над заданнямі дала магчымасць даведацца пра карысную інфармацыю, звязаную з прафесійнай дзейнасцю, а таксама паглыбіць веды ў прафесійнай сферы і ўдасканальваць камунікатыўныя навыкі выступлення перад аўдыторыяй на англійскай мове.

Сакалоўская Ксенія, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка»