Select your language

15 кастрычніка 2023 года прафсаюзнае бюро факультэта міжнародных адносін арганізавала экскурсію па маршруце БЕЛАЗ – Барысаў – "Дом качэўнікаў (хаскі)", у якой прынялі ўдзел 45 супрацоўнікаў, выкладчыкаў факультэта, у тым ліку ўдзельнічалі шматдзетныя сем'і, а таксама запрошаны былі актывісты студэнцкага прафсаюза і БРСМ.

Удзельнікі экскурсіі з захапленнем пазнаёміліся з гонарам беларускай індустрыі, унікальным заводам БелАЗ, дзе ствараюцца машыны-гіганты. БЕЛАЗ – адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў кар'ернай тэхнікі. Адзін з самазвалаў БелАЗа – 450-тоннік – двойчы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса.

У ходзе аўтобуснага падарожжа мы пазнаёміліся з асноўнымі славутасцямі новага і старажытнага Барысава.

Радасныя эмоцыі засталіся ва ўсіх экскурсантаў пасля наведвання Дома качэўнікаў і асабліва пасля зносін з самымі прыязнымі сабакамі ў свеце – сібірскімі хаскі.

Усе экскурсанты вярнуліся ў Мінск напоўненыя станоўчымі эмоцыямі і ўражаннямі.

{gallery}2023/2023_10_15{/gallery}