Select your language

У рамках прафарыентацыйнай работы факультэта міжнародных адносін і кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці 11 кастрычніка 2023 года адбылася сустрэча студэнтаў 1 і 2 курсаў спецыяльнасцей "Усходазнаўства" і "Лінгвакраіназнаўства" з навучэнцамі 11 класа дзяржаўнай установы "Мачулішчанская сярэдняя школа імя Герояў Савецкага Саюза Удавенка І. Т. і Гаманенка Н. В."

Падчас сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя пра факультэт міжнародных адносін БДУ, спецыяльнасці і студэнцкае жыццё факультэта ў выглядзе прэзентацыі і кароткаметражных відэа з сайта факультэта.

Старшакласнікі з радасцю прынялі ўдзел у сустрэчы і задвалі пытанні на тэму асаблівасцей паступлення, працэсу навучання, экзаменаў і моўных стажыровак. Гутарка паміж студэнтамі ФМА і будучымі абітурыентамі прайшла ў жывой, цёплай і давернай атмасферы.

Мерапрыемства арганізавалі дырэктар школы Т. В. Шайкіна і старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Л. М. Загорская.

Сустрэчу правялі студэнты 2 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" Валерыя Старавойценка, Іван Мірачыцкі, Лідзія Журко і студэнты 1 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства" Вікторыя Шайкіна і Марыя Тарлецкая.

Тэкст падрыхтавала Лідзія Журко, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства".