У рамках прафесійнай арыентацыі навучэнцаў 5 кастрычніка 2023 г. адбылася сустрэча старшага выкладчыка кафедры мытнай справы факультэта міжнародных адносін БДУ, магістра эканамічных навук Наталлі Мікалаеўны Капусцінай з навучэнцамі 10 класаў гімназіі № 13.
Наталля Мікалаеўна расказала ўдзельнікам аб умовах паступлення і навучання ў БДУ, традыцыях, спецыяльнасцях, а таксама выказала ўпэўненасць, што практыка-арыентаванае навучанне на факультэце будзе садзейнічаць асобаснаму і прафесійнаму росту будучых студэнтаў.
Навучэнцаў гімназіі таксама запрасілі прыняць удзел у рабоце школ будучага мытніка і лагіста-міжнародніка. Адкрыццё ШБМ і ШБЛМ адбудзецца 14 кастрычніка ў 10.00 на кафедры мытнай справы ФМА. Падчас мерапрыемства кожны жадаючы мог задаць пытанне, якое яго цікавіць.
![]() |
![]() |

