Select your language

3 кастрычніка студэнты 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" ў рамках навучальнага курса "Мытны кантроль" прысутнічалі пры дэманстрацыі ўменняў кінолагаў у пошуку з дапамогай службовага сабакі рознага роду забароненых да перамяшчэння праз мытную мяжу тавараў.

Перад студэнтамі з аповедам аб кіналагічнай службе мытных органаў Беларусі выступіў прафесар кафедры кіналогіі ІППК мытных органаў Рэспублікі Беларусь В.У. Фурык і выкладчык П.П. Глушакова.

Высокі ўзровень дрэсіроўкі прадэманстравалі прысутным кінолаг Брэсцкай мытні А.А. Шаламіцкі з аўчаркай па мянушцы Троль, інспектар Гродзенскай рэгіянальнай мытні М.М. Еўлашэвіч з сабакам Ікар і кінолаг Мінскай рэгіянальнай мытні А.Я. Кобец з бордэр-коллі Ярасць. Усе выступленні мытнікаў і іх чатырохногіх памочнікаў выклікалі вялікую цікавасць і захапленне ў студэнтаў. 

{gallery}2023/2023_10_03_02{/gallery}