"Спрыт і сіла", – так у двух словах можна апісаць майстар-клас па асновах рукапашнага бою, які правялі для студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа" факультэта міжнародных адносін выкладчыкі Антаніна Манько і Яўген Манько. Майстар-клас адбыўся 9 кастрычніка 2023 г.
Дзеючыя спартсмены расказалі пра асаблівасці рукапашнага бою і паказалі на практыцы асноўныя прыёмы: захопы, болевыя прыёмы, удары і кідкі; а таксама прадэманстравалі вольны бой са зменай сапернікаў.
Даведка:
- Манько Антаніна Сяргееўна, МСМК па рукапашным баі, чэмпіёнка Еўропы па ММА і Кубка Свету па рукапашным баі;
- Манько Яўген Сяргеевіч, МСМК па рукапашным баі, МСМК па змешаных адзінаборствах, МСМК па грэплінгу.
{gallery}2023/2023_10_09{/gallery}