Select your language

29 верасня 2023 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбыўся навукова-метадалагічны семінар на тэму "Фінансавая кампетэнтнасць асобы: механізм фарміравання, міжнародныя падыходы і значэнне для павышэння кібербяспекі грамадзян Рэспублікі Беларусь".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты, маладыя вучоныя і выкладчыкі БДУ. Праводзілі мерапрыемства намеснік дэкана па навуковай рабоце ФМА БДУ Вікторыя Міхайлаўна Дзядок і саветнік аддзела фінансавай граматнасці Нацыянальнага банка РБ Надзея Вітальеўна Годэс.

Прадстаўніком Нацыянальнага банка былі прачытаны дзве лекцыі: "Фінансавая пісьменнасць як кампетэнцыя" і "Кібербяспека ў фінансавай сферы".

У рамках першай лекцыі былі асветлены метадалагічныя аспекты вымярэння і аналізу фінансавай пісьменнасці насельніцтва; структура фінансавай кампетэнтнасці асобы; сусветны досвед правядзення даследаванняў фінансавай пісьменнасці і паспяховыя практыкі павышэння яе ўзроўню; нацыянальная метадалогія ацэнкі ўзроўню фінансавай пісьменнасці ў Рэспубліцы Беларусь; магчымасці ўцягвання студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ў дзейнасць па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва.

На другой лекцыі былі разгледжаны правілы кібербяспекі пры правядзенні фінансавых аперацый, спосабы супрацьдзеяння кібермахлярству, навэлы заканадаўства ў галіне абароны фінансавай інфармацыі і значэнне лічбавай фінансавай пісьменнасці людзей для супрацьстаяння рызыкам і забеспячэння асабістай фінансавай бяспекі.

Пасля лекцый адбыліся змястоўная дыскусія па пытаннях напрамкаў удасканалення работы ў галіне фінансавай пісьменнасці ў Рэспубліцы Беларусь, магчымасцей міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы і перспектыўных напрамкаў даследаванняў.

У заключнай частцы ўдзельнікі семінара паўдзельнічалі ў інтэрактыўным квэсце, найбольш актыўныя і фінансава пісьменныя атрымалі памятныя прызы ад Нацыянальнага банка і вучэбна-метадычныя камплекты па асновах фінансавай граматнасці.

Крыніца