Select your language

На мінулым тыдні Кітай адзначаў адразу два важныя нацыянальныя святы. 15 чысла 8 месяца па кітайскім традыцыйным сельскагаспадарчым календары — Свята сярэдзіны восені, або Чжунцю (中秋节), якое ў 2023 г. выпала на 29 верасня. 1 кастрычніка 2023 г. адзначаюць Дзень Кітайскай Народнай Рэспублікі (Дзень утварэння КНР, Нацыянальнае свята, 国庆节), 74-ю гадавіну заснавання КНР. У сувязі з гэтым выкладчыкі кафедры ўсходніх моў разам са студэнтамі, якія вывучаюць кітайскую мову, арганізавалі шэраг мерапрыемстваў.

29 верасня 2023 г. на 1 курсе спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» старшы выкладчык Ксенія Ігараўна Лешчанка правяла азнаямленне з гісторыяй і з'яўленнем Свята сярэдзіны восені.

Студэнты 3 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» і 3—4 курсаў спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Маргарыты Іванаўны Багуты і Ксеніі Ігараўны Лешчанкі 29 верасня 2023 г. прынялі ўдзел у працы «круглага стала» на тэму «Гісторыя Свята сярэдзіны восені». Студэнты падрыхтавалі тэматычныя даклады і прэзентацыі на кітайскай мове, прайшлі міні-віктарыну на веданне кітайскіх звычаяў, прагледзелі шэраг адукацыйных відэа.

30 верасня 2023 г. старшы выкладчык Анастасія Яраславаўна Лабанава правяла святочнае мерапрыемства са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства». Студэнты паглыбілі свае веды мовы і культуры Кітая, разгадваючы традыцыйныя іерагліфічныя шарады і абмяркоўваючы гісторыю ўзнікнення святаў.

2 кастрычніка 2023 г. К. І. Лешчанка і М. І. Багута ў гонар Дня КНР арганізавалі для студэнтаў 3—4 курсаў спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» прагляд фільма на кітайскай мове. Пасля прагляду студэнты абмяняліся ўражаннямі і меркаваннямі наконт учынкаў галоўных герояў, абмеркавалі асноўныя сюжэтныя павароты.

У Кітайскай Народнай Рэспубліцы Свята сярэдзіны восені і Дзень утварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі з'яўляюцца аднымі з найважнейшых. Святкаванне Дня КНР займае цэлы тыдзень (восеньскі "Залаты тыдзень"). У гэтым годзе афіцыйныя выхадныя дні ў КНР з 29 верасня па 6 кастрычніка. 

{gallery}2023/2023_10_04{/gallery}