26 верасня адбылася прымеркаваная да Міжнароднага дня турызму сустрэча першакурснікаў з дырэктарам Міністэрства спорту і турызму.
Дырэктар Дэпартамента па турызме Ірына Мікалаеўна Варановіч расказала студэнтам аб тэндэнцыях у міжнародным турызме і турызме Беларусі, а таксама аб цяжкасцях, з якімі сутыкнулася індустрыя турызму падчас і пасля пандэміі. Першакурснікі таксама даведаліся аб конкурсе сацыяльнай рэкламы #ПазнайБеларусь і Рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся». Ірына Мікалаеўна ўзнагародзіла па выніках міні-віктарыны найлепшых студэнтаў сувенірамі з нацыянальнай турысцкай сімволікай. Сустрэча мела шырокі пазнавальны характар і была вельмі карыснай для студэнтаў.
