Select your language

20 верасня на факультэце адбылася сустрэча з моладзевым паслом Мэт устойлівага развіцця (МУР) – студэнткай 4 курса юрыдычнага факультэта БДУ Стэфаніяй-Віталіяй Віннічак.

Мэты ўстойлівага развіцця – гэта стратэгічныя напрамкі, якія былі пазначаны ў дакуменце "Пераўтварэнне нашага свету: парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года", прынятым Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дакумент устанавіў 17 Мэт устойлівага развіцця (МУР). У сваю чаргу, у рамках 17 МУР выдзелены 169 асобных задач. Моладзевыя паслы – гэта пераможцы конкурсу "Моладзевыя паслы Мэт устойлівага развіцця – будучыня планеты ў нашых руках", студэнты беларускіх ВНУ, якія на момант удзелу ў адборы, як правіла, навучаюцца на 1-2 курсе, з'яўляюцца актывістамі і валодаюць добрым аратарскім майстэрствам. У дзейнасці моладзевых паслоў існуюць тры напрамкі: навуковы, праектны і адукацыйны. Моладзевыя паслы выступаюць з лекцыямі, праводзяць трэнінгі і семінары ва ўстановах адукацыі, на фестывалях і іншых пляцоўках. Сама Стэфанія-Віталія з'яўляецца паслом Мэты 17 («Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця»). Адзін са студэнтаў факультэта міжнародных адносін – чацвёртакурснік Уладзіслаў Грэчка – з'яўляецца паслом Мэты 8 ("Дастойная праца і эканамічны рост").

Стэфанія-Віталія расказала падрабязна ўдзельнікам сустрэчы аб Праграме рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь, коратка асвятліла асноўныя вынікі праведзенай работы (прэзентацыя). У сваім дакладзе спікер падзялілася дадзенымі сацыялагічных апытанняў, паводле якіх найбольшую цікавасць у моладзі выклікаюць МУР 3 («Здаровы лад жыцця і дабрабыт»), 4 («Якасная адукацыя для ўсіх»), 5 («Гендэрная роўнасць»), 8 («Годная праца і эканамічны рост»), 10 («Скарачэнне няроўнасці»). На думку моладзі, найбольш верагодным да 2030 года ўяўляецца дасягненне МУР 2 («Ліквідацыя голаду»), а таксама 3 («Здаровы лад жыцця і дабрабыт») і 4 («Якасная адукацыя для ўсіх»).

На пытанні слухачоў датычна якасцяў, якімі павінен валодаць моладзевы пасол Мэт устойлівага развіцця, Стэфанія-Віталія Віннічак адзначыла, што гэта павінен быць чалавек, які валодае добрым аратарскім майстэрствам, не баіцца выступаць перад аўдыторыяй, умее цікава расказваць слухачам. Самае складанае – гэта ўтрымаць матывацыю для такой актыўнай дзейнасці на працяглы перыяд. Часцяком пасол сутыкаецца ў сваёй дзейнасці са скептычным стаўленнем з боку іншых, у свядомасці якіх існуе немалая колькасць стэрэатыпаў. Задача пасла – унесці сумневы, расхістаць частку гэтых стэрэатыпаў, якія супярэчаць мэтам і прынцыпам устойлівага развіцця. Нярэдка сутыкаючыся з неразуменнем, самая галоўная якасць пасла – гэта захаваць самавалоданне. Не трэба баяцца быць ініцыятыўным, не трэба апускаць рукі пасля няўдач, а таксама баяцца нейкіх раптоўных, нечаканых задач. Усё гэта – неад'емная частка працы моладзевага пасла.

Моладзевы амбасадар МУР Стэфанія-Віталія Віннічак падчас сустрэчы таксама падзялілася некаторымі ідэямі, рэалізацыя якіх мае вялікія перспектывы. У прыватнасці, прапрацоўваецца ініцыятыва па стварэнні экадружалюбных выстаў, "зялёных" лабараторый у фармаце STEAM-адукацыі, стварэння аўдыё-і відэалекцый выкладчыкаў з наступным размяшчэннем на YouTube. Нягледзячы на тое, што пакуль гэтая ідэя не атрымала шырокага развіцця, яна ўяўляецца паслам вельмі перспектыўнай і важнай. Гэтак жа перспектыўнай бачыцца ідэя распрацоўкі факультатыўнага курса па soft-skills для моладзі.

Запрошаная госця таксама расказала аб маючым адбыцца конкурсе на ўдзел у новым наборы моладзевых паслоў МУР, які адбудзецца гэтай восенню, і запрасіла студэнтаў факультэта прыняць удзел у конкурсе. Інфармацыя аб конкурсе будзе размешчана дадаткова. Напрыканцы спікер пажадала ўсім удачы і новых асабістых дасягненняў.

{gallery}2023/2023_09_20_05{/gallery}