20 верасня ў гонар Дня мытніка Беларусі на факультэце адбыўся святочны канцэрт. Яго арганізатарамі і ўдзельнікамі былі кафедра мытнай справы і самі студэнты спецыяльнасці "Мытная справа".
Перад прысутнымі з віншаваннямі выступілі загадчык кафедры прафесар В. А. Астрога, прафесар кафедры міжнародных адносін У. В. Фральцоў, студэнты К. Латан і C. Красоўская. Канцэрт вялі К. Юрастава і М. Мамедсахатава. Сваімі талентамі ўдзячных гледачоў парадавалі выканаўцы цудоўных песень М. Уласенка, Д. Чаратун, А. Керына і А. Балашэнка, выклікалі шквал эмоцый выступленні майстра спорту міжнароднага класа па мастацкай гімнастыцы А. Барысавец, кандыдата ў майстры спорту па рукапашным баі М. Сапега.
{gallery}2023/2023_09_20_02{/gallery}