Select your language

Старшы выкладчык кафедры ўсходніх моў Ксенія Ігараўна Лешчанка і студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Анастасія Пуцель прынялі ўдзел у сцэнічнай праграме фестывалю ўсходнеазіяцкай культуры WE17, таксама вядомым як «Хіган», які праходзіў 23 верасня 2023 года ў ДК «МАЗ» г. Прадстаўнікі ФМА выканалі песню на кітайскай мове ў рамках намінацыі "Караоке".

Фестываль праводзіўся ў Мінску 17-ы раз. На мерапрыемстве сабралася мноства аматараў папулярнай культуры краін Далёкага Усходу – кіно, мультыплікацыі, камп'ютарных гульняў, сучаснай музыкі Кітая, Японіі і Карэі і інш. Удзельнікі ўсіх намінацый, у тым ліку і караоке, праходзяць строгі папярэдні адбор. У 2023 годзе колькасць удзельнікаў фінальнай праграмы мерапрыемства склала больш за 180 чалавек.

Афіцыйная старонка фестывалю: https://xiii.by//